26 красавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ягадах і грыбах з 11 раёнаў Гомельскай вобласці падвышаны ўзровень радыяцыі - да 17 разоў

9
У ягадах і грыбах з 11 раёнаў Гомельскай вобласці падвышаны ўзровень радыяцыі - да 17 разоў

Чарніцы і лісічкі вельмі часта прадаюцца цяпер уздоўж трас.

Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведаміў, што ў ліпені 2022 года падраздзяленнямі радыяцыйнага кантролю былі праведзеныя даследаванні 425 проб харчовых прадуктаў на змяшчэнне цэзію-137 у Гомельскай вобласці.

У дзяржсектары ў пробах прадуктаў і пітной вады перавышэнне ўзроўню цэзію-137 і стронцыю-90 не ўстаноўленае. А вось з прыватнага сектара пасля даследавання 250 проб прадуктаў знайшлі перавышэнне ў 26 пробах чарніц (у тым ліку ва ўжо звараным варэнні) і ў 8 пробах свежых лісічак.

Высокі ўзровень радыяцыі ў пробах прадуктаў выяўлены ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Чачэрскім раёнах. Прычым узровень змяшчэння радыенуклідаў у некаторых пробах перавышаў норму ў некалькі разоў. Так, напрыклад, у чарніцах, сабраных у Кармянскім раёне, узровень змяшчэння цэзію-137 у 17 разоў вышэйшы за норму, а ў лісічках з Буда-Кашалёўскага раёна - больш як у 14 разоў.

Тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што для звычайных грамадзян лабараторныя даследаванні праводзяцца бясплатна. Праўда, аб'ём пробы павінен быць не меншым за 0,5 літра, а для сухіх грыбоў - не меншым, як 100 грамаў. Вынікі даследаванняў гатовыя ў той жа дзень.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках