26 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Танкаў ужо недастаткова, з 30 чалавек засталося 11»: новы перахоп украінскага ГУР

5
«Танкаў ужо недастаткова, з 30 чалавек засталося 11»: новы перахоп украінскага ГУР

Расейцы, якія знаходзяцца на вайне ва Украіне, паводле дакументаў служаць у Маскве.

Расейскі вайсковец, які знаходзіцца ў Харкаўскай вобласці, у перахопленай гутарцы распавёў, што паводле дакументаў ён знаходзіцца ў Расеі – уважаецца за стралка-гранатамётчыка ў Ямпальскім палку ў Маскве. Пра гэта стала вядома з размовы акупантаў, якую абнародавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

Акупант таксама расказаў аб недахопе выплат. Пры гэтым ён адзначыў, што гаварыць аб гэтым па-за палком забараняецца.

- Грошы мне таксама не плацяць. Я за два месяцы атрымаў 80 тысяч, а павінна ўжо 400 быць, - сказаў ён.

Акрамя таго, расеец узгадаў пра апошні наступ, праз які з асабовага складу захопнікаў выжыла толькі траціна.

- Танкаў ужо бракуе. Танкі ў мяне мруць... З 30 чалавек засталося 11, - сказаў ён.

Таксама ён паскардзіўся на кіраўніцтва.

- Начальства такое кон..нае, бл*яць, нас яб*аць нават свае. Арта х***ыць, проста бывае па нас. Я не думаў, што пасля Чачэніі мне вось гэта. Гэта не вайна - гэта скончанае ўсё. Я кажу, гэта апошні раз, калі я за войска падпісаўся, - дадаў акупант.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках