Дрон-камікадзэ УСУ знёс вышку сувязі на тэрыторыі РФ
23- 15.08.2022, 17:33
- 29,626

Канструкцыя не вытрымала і абрынулася.
Украінскія вайскоўцы пазбавілі акупантаў мабільнай сувязі на адным з адцінкаў мяжы з РФ, паведамляе "Новое время".
Пра гэта ў панядзелак, 15 жніўня, паведаміла радыё Армія FM, апублікаваўшы відэа ўдару.
Як паведамляецца, тэлекамунікацыйная вышка стала цэллю аднаго з так званых дронаў-камікадзэ, якія знаходзяцца на ўзбраенні УСУ.
У выніку пашкоджання выбухам адной з апор у яе падмурку канструкцыя не вытрымала і абвалілася.
Дрін-камікадзе влучив у російську вишку зв’язку неподалік українського кордону.
— Армія FM (@Armia_fm) August 15, 2022
Можемо. Вміємо. Практикуємо pic.twitter.com/JuIpSrdH6c