26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Баявыя дзеянні на поўдні Украіны перайшлі ў важную фазу

Эксперт: Баявыя дзеянні на поўдні Украіны перайшлі ў важную фазу

Цяпер УСУ стварылі перадумовы для актыўных дзеянняў на сушы.

Баявыя дзеянні на поўдні Украіны знаходзяцца ў першай важнай фазе дэакупацыі тэрыторыі Узброенымі сіламі Украіны. Пра гэта заявіў аналітык Defense Express Сяргей Згурэц.

Паводле ягоных словаў, украінскія абаронцы знішчаюць лагістыку ворага, што з'яўляецца перадумовай для актыўных дзеянняў.

– Датычна Херсона і поўдня Украіны, не трэба фармаваць празмерныя чаканні. Пакуль бітва за поўдзень Украіны знаходзіцца ў першай, ці важнай, фазе. Узброеныя сілы Украіны змаглі ізаляваць баявыя дзеянні за кошт выкарыстання высокадакладных ракетаў па складах і камандных пунктах акупантаў. Мы знішчаем сістэму лагістыкі, кіравання і супрацьпаветранай абароны расейцаў. Такія дзеянні з'яўляюцца перадумовай для актыўных дзеянняў на сушы, – растлумачыў Згурэц.

Аналітык дадаў, што для УСУ важна знішчаць склады з боепрыпасамі і камандныя пункты на левым беразе Дняпра Херсоншчыны.

– Калі варожыя камандныя пункты перамясціліся з правага берагу Дняпра на левы, то гэта не значыць, што кіраўніцтва войскамі ў ворага страчанае. Мяркую, што працэс кантролю застаецца. Пытанне толькі ў тым, каб мы знішчалі гэтыя камандныя пункты на левым беразе Дняпра, – падсумаваў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках