1 кастрычнiка 2023, Нядзеля, 15:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мелітопалем партызаны ўзарвалі чыгуначны мост

6
Пад Мелітопалем партызаны ўзарвалі чыгуначны мост

Расейцы ў шаленстве.

Учора, 13 жніўня, каля Мелітопаля ўкраінскія партызаны ўзарвалі чыгуначны мост, ён часткова разбураны.

Пра гэта дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч паведаміў у «Фэйсбуку».

Ён адзначыў, што за дзень з Джанкоя ў Мелітопаль не прыехаў ніводзін эшалон.

Са слоў Арастовіча, пакуль складана сказаць, калі менавіта ў расейцаў выйдзе аднавіць мост і рухацца па ім, але "яны ў шаленстве".

"HIMARS і партызаны - зарука гасціннасці поўдня Украіны", - дадаў дарадца кіраўніка АП.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».