29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ дабіваюць Антонаўскі мост

10
УСУ дабіваюць Антонаўскі мост

Камандаванне РФ ужо эвакуюецца.

УСУ нанеслі ўдар па Антонаўскім мосце ў часова акупаваным Херсоне ў ноч на 14 жніўня, паведаміла начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны Поўдня Наталля Гумянюк, піша «Новое время».

У эфіры тэлемарафона яна пацвердзіла, што ўкраінскія сілы зноў атакавалі Антонаўскі мост. Гумянюк падкрэсліла, што УСУ маюць намер дапамагчы акупантам здзейсніць новы «жэст добрай волі» і замацаваць статус Антонаўскага моста як непрыгоднага.

«Гэта азначае, што перавоз цяжкай тэхнікі і запасаў боепрыпасаў неймаверна абцяжараны да стану немагчымага», - сказала яна.

Гумянюк дадала, што УСУ прадаўжаюць удакладняць вынікі ўдараў па мастах у Херсонскай вобласці. Яна таксама сказала, што расейскае камандаванне выкарыстоўвае рэшткі транспартных шляхоў для эвакуацыі на левы бераг Дняпра.

Калі масты будуць цалкам зруйнаваныя, акупантам, якія засталіся на Правым беразе, давядзецца «прыняць волю УСУ», адзначыла Гумянюк.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках