26 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны ўдар УСУ па Антонаўскім мосце паказалі на відэа

22
Магутны ўдар УСУ па Антонаўскім мосце паказалі на відэа

Важны лагістычны аб'ект пад Херсонам ахоплены полымем.

Украінскія вайскоўцы ўначы на 14 жніўня нанеслі чарговы ўдар па моцна пашкоджаным Антонаўскім мосце на Херсоншчыне. Вайсковая лагістыка акупантаў становіцца ўсё больш складанай.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка. У той жа час расейскія ўлады не каментуюць абстрэл і нават не прызнаюць гэты факт.

«Уначы Антонаўскі мост і рашысты атрымалі чарговае палымянае прывітанне! Палала шляхетна!», – піша народны дэпутат.

У той жа час першы намеснік старшыні Херсонскага аблсавета Юрый Сабалеўскі расказаў, што ўначы жыхары рэгіёну сапраўды чулі выбухі. Але пакуль невядома, ці было трапленне ў мост ці іншыя вайсковыя аб'екты РФ. Чыноўнік заклікаў дачакацца афіцыйнага тлумачэння ад УСУ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках