6 кастрычнiка 2022, Чацвер, 9:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыслаў Бяроза: Лукашэнка можа не пачуць ніякіх «плескачоў», а проста быць ліквідаваным пры спробе ўцёкаў

22
Барыслаў Бяроза: Лукашэнка можа не пачуць ніякіх «плескачоў», а проста быць ліквідаваным пры спробе ўцёкаў
иллюстрационное фото

Беларускія партызаны атрымалі ў Зябраўцы новы матыватар.

Сузаснавальнік і былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі «Правы сектар», экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, палітычны актывіст і баец УСУ Барыслаў Бяроза пракаментаваў сайту Charter97.org выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома ў Зябраўцы пад Гомелем:

– Версія, якая агучаная ўкраінскімі сілавымі і ваеннымі органамі, цалкам адпавядае рэальнасці. Цяпер мы ўдзячныя ўсім беларусам, якія дапамагаюць абараняць Украіну і знішчаць расейскую ваенную тэхніку на тэрыторыі Беларусі. Таму ўсім беларускім партызанам – вялікі дзякуй.

– Ці варта чакаць падобных інцыдэнтаў на ваенных базах у Беларусі, калі іх прадоўжаць выкарыстоўваць для нападу на ўкраінскія гарады?

– У любым выпадку расейцам давядзецца прыбрацца з Беларусі ці загінуць там жа разам са спаленай расейскай тэхнікай. Дарэчы, таксама вельмі цікавы патэнцыйны лёс Лукашэнкі. Я мяркую, што ён, як любы дыктатар, павінен скончыць такой самай смерцю, як і ягоныя папярэднікі – Чаўшэску ці Кадафі.

– Ва Украіну плануецца пастаўка дальнабойных комплексаў ATACMS, якія могуць даляцець да Менска. Наколькі вялікая верагоднасць таго, што Лукашэнка аднойчы пачуе трывожны пляскач у сваёй рэзідэнцыі?

– Плескачы і задымленні ў Беларусі могуць адбыцца, калі і далей будуць паднімацца расейскія самалёты каб абстрэльваць Украіну і бамбаваць нашы гарады. Лукашэнка можа не пачуць ніякіх плескачоў і не ўбачыць ніякіх задымленняў, а проста асабіста сустрэцца з Пятром на нябёсах. І тады той адправіць яго ў пекла. А перад гэтым у пекла яго адправяць узброеныя сілы Украіны і беларускія патрыёты.

– Як учорашнія выбухі ў Зябраўцы могуць паўплываць на маральны дух арміі Лукашэнкі, беларускіх партызанаў і добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны? Ці павялічвае гэта шанцы на вызваленне Беларусі ад дыктатуры?

– Такія падзеі матывуюць тых, хто іх паспяхова праводзіць, і дэматывуюць тых, хто ад іх атрымлівае шкоду. Беларускія партызаны атрымалі, вядома ж, новы матыватар, а расейскія салдаты дакладна разумеюць, што іх чакае. Супраціў у Беларусі будзе толькі расці і скончыцца скіданнем Лукашэнкі. І я вельмі спадзяюся, што ён не паспее ўцячы ў Расею, а альбо будзе асуджаны беларускім народам, альбо проста здохне пры спробе ўцёкаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».