26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: У расейскіх вайскоўцаў ва Украіне ашаламляльны ўзровень стратаў

14
NYT: У расейскіх вайскоўцаў ва Украіне ашаламляльны ўзровень стратаў

Штодзень 500 акупантаў гінуць або атрымліваюць раненні.

Паводле звестак амерыканскіх чыноўнікаў і экспертаў, "ашаламляльны ўзровень стратаў" РФ ва Украіне азначае, што крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін не дасягне адной са сваіх ключавых ваенных мэтаў: захапіць у гэтым годзе ўвесь Данбас, піша New York Times.

Паводле апошніх ацэнак амерыканскай выведкі і вайскоўцаў, кожны дзень 500 расейскіх вайскоўцаў гінуць або атрымліваюць раненні ва Украіне.

Адзначаецца, што ваенныя дзеянні Расеі замарудзіліся да вымотвальнай стомнай працы.

Павольнаму тэмпу Расеі на ўсходзе яшчэ больш перашкодзіла прыбыццё амерыканскіх рэактыўных сістэмаў залпавага агню, якія дазволілі ўкраінскім войскам адваяваць частку тэрыторыі і ўскладнілі доступ РФ у іншыя раёны.

Два амерыканскія чыноўнікі ацанілі страты РФ ва Украіне на 20 тысячаў забітых, з якіх 5000 – найміты ПВК Вагнера. Іх ацэнкі стратаў заснаваныя на спадарожнікавых здымках, перахопах, паведамленнях у сацыяльных сетках і ў мясцовых СМІ.

Чыноўнікі Пентагона кажуць, што расейскім падраздзяленням становіцца ўсё цяжэй наступаць, калі яны нясуць высокія страты.

Паводле звестак Генштаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла блізу 43 200 сваіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках