У сеціве набірае папулярнасць трэк на словы расейцаў, якія ўцякаюць з пляжу пасля выбухаў у Крыме
24- 12.08.2022, 11:31
- 25,200

Відэа з’явілася ў YouTube 11 жніўня.
У сеціве набірае папулярнасць трэк музыкі FRSHMND, створаны на словы расейцаў, якія бягуць з пляжу пасля выбухаў на авіябазе ў Крыме 9 жніўня.
«Рэмікс на відэа “Мамулечка, трэба звальваць адсюль”. Хто ведае, можа, гэта будзе новым гімнам Казантыпа. Вялікая падзяка нашым хлопцам з Узброеных сілаў Украіны! Гэты рэмікс стаў магчымы дзякуючы ім», – гаворыцца ў апісанні пад відэа.
Трэк з'явіўся ў YouTube напярэдадні, 11 жніўня, і цяпер сабраў ужо больш за 36 тыс. праглядаў. Ім актыўна дзеляцца ў сацсетках.
«Дайце версію хоць на гадзінку. Вельмі супакойвае», «Уяўляю, як танчу пад гэты трэк у нашай Папоўцы», «Рэальна заліпла, ужо 10 разоў слухаю», «Да сустрэчы ў Ялце наступным летам», «Дзякуй, вельмі добры трэк! Я з Крыма і спадзяюся яшчэ гэтым летам будзе цэлы альбом!» – пішуць каментатары пад відэа.
Нагадаем, 9 жніўня на ваенным аэрадроме «Сакі» каля Навафёдараўкі ў акупаваным Расеяй Крыме прагрымелі некалькі выбухаў.
Тэлеканал CNN паведаміў, што падчас выбухаў на аэрадроме ў акупаваным Крыме Расея страціла не менш за сем ваенных самалётаў – больш за ўсё за час Другой сусветнай вайны.
Эксперты і OSINT-аналітыкі выказалі здагадку, што на аэрадроме магло быць знішчана больш за дзесяць самалётаў краіны-тэрарысткі (паводле звестак Генштаба УСУ – дзевяць). На думку Паветраных сілаў, страты акупантаў вышэйшыя.