26 красавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала «ваеннага экспэрта», які працаваў на ФСБ

6
СБУ затрымала «ваеннага экспэрта», які працаваў на ФСБ

Ён перадаваў расейцам звесткі аб перамяшчэнні заходняй вайсковай дапамогі.

Праваахоўнікі затрымалі агента ФСБ, які збіраў звесткі аб пастаўках заходняга ўзбраення ва Украіну і маскаваўся пад «ваеннага экспэрта». Аб гэтым паведамляе Служба бяспекі Украіны.

З паведамлення спецслужбы, здраднік збіраў перш за ўсё таемныя звесткі аб імпартаванай вайсковай тэхніцы для патрэб УСУ.

Паводле навядзення калабаранта расейцы павінны былі ажыццяўляць ракетныя ўдары, каб перашкодзіць транспартаванню заходняй вайсковай дапамогі. Больш за тое, выкарыстоўваючы атрыманыя звесткі, захопнікі хацелі сарваць далейшыя дамоўленасці Украіны і заходніх партнёраў аб пастаўках тэхнікі.

«Здраднікам з'яўляецца жыхар Кіева, які пазіцыянаваў сябе як ваенны экспэрт. Выявілі, што ён быў завербаваны кадравым супрацоўнікам расейскіх спецслужбаў для правядзення выведвальна-выбухной дзейнасці на тэрыторыі сталічнага рэгіёну», - дадаюць у СБУ.

«Ваеннаму экспэрту» паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і ўзялі пад варту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках