Украінскае войска вядзе наступ на Ізюм, пад Запарожжам і Херсонам
4- 11.08.2022, 16:46
- 13,788
Брытанская выведка апублікавала новую мапу баёў.
Прадстаўнікі Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі апублікавалі актуальную мапу баявых дзеянняў на франтах украіна-расейскай вайны на аўторак 11 жніўня. Адпаведная мапа была апублікаваная ў сэрвісе мікраблогаў Twitter.
«Незаконнае і несправакаванае ўварванне ва Украіну прадаўжаецца», - кажуць брытанскія выведнікі.
Судзячы па мапе, украінскае войска вядзе наступ на Ізюм, а таксама на Запарожскім і Херсонскім кірунках.