27 верасня 2022, aўторак, 19:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спрабавалі фарсіраваць раку на Харкаўшчыне і ўтапілі тэхніку

6
Расейцы спрабавалі фарсіраваць раку на Харкаўшчыне і ўтапілі тэхніку

Задума акупантаў не ўдалася.

Расейскія акупанты спрабавалі фарсіраваць раку Аскол у Бароўскім раёне Харкаўскай вобласці. Аднак задума не ўдалася і тэхніка ворага проста затанула.

Пра гэта паведамілі на старонцы Бароўскай пасялковай рады ў Facebook.

Адзначаецца, што Бароўшчына пакуль знаходзіцца пад часовай акупацыяй расейскіх захопнікаў. Войскі акупантаў у большасці сваёй пакінулі тэрыторыю грамады, але захоўваюць кантроль за мясцовасцю.

«Перыядычна калоны расейскіх войскаў праходзяць праз населеныя пункты Бароўшчыны транзітам. Некаторыя спрабуюць рабіць гэта ўброд праз Аскол, але беспаспяхова», - сказана ў заяве.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі грамады не вядуць, але апошнім часам, са слоў прадстаўнікоў пасялковай рады, усё часцей чутныя гукі выбухаў з боку Ізюму.

«Узброеныя сілы Украіны адціскаюць ворага на Ізюмскім кірунку і кожны дзень набліжаюць дзень вызвалення роднай зямлі», - рэзюмавалі ў заяве.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».