26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы дагэтуль не разумеюць, што адбылося на іх авіябазе ў акупаваным Крыме

11
Расейцы дагэтуль не разумеюць, што адбылося на іх авіябазе ў акупаваным Крыме

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі паведамленні Паветраных сіл Украіны.

Расейскія афіцыйныя асобы па-ранейшаму збітыя з панталыку атакай 9 жніўня на авіябазе Сакі ў часова акупаваным Крыме, больш як за 225 км ад расейскіх пазіцый, у выніку якой было знішчана сама меней восем самалётаў і некалькі будынкаў. Пра гэта паведамляе Інстытут у вывучэнні вайны (ISW) у справаздачы па выніках 10 жніўня.

У ISW адзначаюць, што спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі паведамленні Паветраных сіл Украіны аб тым, што ў выніку атакі на авіябазу было знішчана не менш за восем расейскіх самалётаў, што супярэчыць сцвярджэнням Расеі аб тым, што выбухі не пашкодзілі ніводнага самалёта і не былі вынікам нападу.

Расейскія СМІ публікуюць супярэчлівыя гісторыі аб інцыдэнце ў Новафёдараўцы:

- паводле версіі мінабароны Расеі, боепрыпасы на складзе на аэрадроме ўзарваліся з неасцярожнасці, а не ў выніку нападу, і ніводны самалёт не пацярпеў;

- расейскія вайсковыя блогеры выказалі здагадку, што выбухі былі выкліканыя альбо халатнасцю і незахаваннем правіл тэхнікі бяспекі, альбо стаянку самалётаў атакаваў гелікоптар з невялікай бомбай.

На думку экспэртаў ISW, супярэчлівая інфармацыя ў расейскай медыяпрасторы паказвае на тое, што альбо службовыя асобы мінабароны РФ маюць супрацьлеглыя тэорыі аб выбухах у Крыме і дзеляцца імі са СМІ, альбо Крэмль не скаардынаваў сваю інфармацыйную аперацыю аб адмаўленні таго, што Украіна правяла паспяховую атаку ў такім глыбокім тыле расейцаў.

"Расейскія вайскоўцы на авіябазе, магчыма, ужо ведаюць, што адбылося, але, магчыма, яшчэ не разумеюць, як і адкуль менавіта нанеслі ўдар ўкраінскія войскі", – мяркуюць аналітыкі ISW.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках