26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 работнікаў прадпрыемства ў Берасцейскай вобласці злілі 15 тон паліва па самаробнай трубе

10
15 работнікаў прадпрыемства ў Берасцейскай вобласці злілі 15 тон паліва па самаробнай трубе

Трубу праклалі пад зямлёй.

Пятнаццаць работнікаў прадпрыемства ў Берасцейскай вобласці абвінавачваюцца ў крадзяжы дызельнага паліва. Яны цягам некалькіх месяцаў злівалі яго з рэзервуара захоўвання па самаробнай трубе, пракладзенай пад зямлёй, распавялі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Са звестак следства, 50-гадовы майстар прадпрыемства арганізаваў групу з падпарадкаваных яму працаўнікоў. Яны злівалі лішкі паліва з рэзервуараў захоўвання, і перапампоўвалі яго за тэрыторыю склада, выкарыстоўваючы спецыяльна сканструяваную трубаправодную сістэму. Затым дызельнае паліва яны прадавалі праз знаёмых. Такім чынам было выкрадзена больш за 15 тон паліва на суму больш за 28 тысяч рублёў.

15 работнікам прадпрыемства выставілі абвінавачанне паводле артыкула «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены арганізаванай групай, у буйным памеры» (ч.4 арт.210) КК Беларусі.

Абвінавачаныя цалкам кампенсавалі шкоду. На іх маёмасць накладзены арышт на суму больш як 200 тысяч рублёў, у тым ліку канфіскаваныя аўтамабілі, на якіх перавозілася выкрадзенае паліва.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках