24 красавiка 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўнае маўчанне Крамля

4
Дзіўнае маўчанне Крамля

Расейскае Мінабароны ўпершыню за 133 дні вайны не заявіла пра свае «поспехі».

Упершыню за 133 дні поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расея не заявіла пра свае "поспехі" ў вайне супраць Украіны. Гэта пацвярджае ацэнку таго, што расейскія войскі ў значнай ступені прынялі аператыўную паўзу.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

У той самы час Крэмль прадаўжае рыхтаваць эканоміку Расеі да зацяжной вайны супраць Украіны.

Там растлумачылі, што мінабароны Расеі штодня заяўляла пра "тэрытарыяльныя дасягненні" акупантаў з пачатку вайны, аднак не рабіла гэтага пасля сыходу ўкраінскіх войскаў з Лісічанска 3 ліпеня.

У той самы час расейскія войскі ўсё яшчэ праводзілі няўдалыя наземныя штурмы па ўсіх кірунках 6 ліпеня. Даследнікі гавораць, што такія спробы ўзгадняюцца з аператыўнай паўзай, бо яна не патрабуе поўнага спынення актыўных баявых дзеянняў.

"У гэтым выпадку гэта азначае, што расейскія сілы, верагодна, абмяжуюцца даволі невялікімі наступальнымі дзеяннямі, спрабуючы стварыць умовы для больш значных наступальных аперацый і аднавіць баявую моц, неабходную для выканання гэтых больш амбіцыйных задачаў", – кажуць у ISW.

У ISW кажуць, што так Крэмль спрабуе мабілізаваць расейскую эканоміку і прамысловасць у падтрымку вайны супраць Украіны, рыхтуючыся да доўгіх баявых дзеянняў.

Нагадаем, вайсковыя аналітыкі мяркуюць, што мэтай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пасля захопу Луганскай вобласці застаецца знішчэнне суверэнітэту Украіны і змена рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках