25 красавiка 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Уладзімір Гундар трымае галадоўку ў карцэры

4
Палітвязень Уладзімір Гундар трымае галадоўку ў карцэры
УЛАДЗІМІР ГУНДАР

Да яго былі ўжытыя катаванні.

61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» з Баранавічаў Уладзімір Гундар 29 чэрвеня абвясціў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць сталага самавольства сілавікоў і парушэння ягоных правоў. Пра гэта са спасылкай на ягоную жонку, Алену Гундар, піша «Радыё «Свабода» .

Спыніць яе ён збіраецца пасля выхаду з карцэра, куды быў змешчаны на 10 дзён «за дрэнныя паводзіны» 30 чэрвеня.

На мінулым тыдні сваякі Уладзіміра паведамілі, што праз ягоную адмову распрануцца на «прасвечванне» рэнтгенам перад уваходам у залу суда да яго былі ўжытыя катаванні - палітвязня прывялі на суд у адных трусах, а яго рукі сілавікі прышпілілі да кратаў.

Са слоў Алены, пасля таго, як 29 чэрвеня яго выдалілі з залы суда, жонку спачатку адправілі ў т.зв. папярэднюю камеру на час суда.

«Там яго трымалі ў кайданках і зацягвалі іх так, што рукі ў Валодзі былі сінія. Ён, вядома, не стрымаўся. Лаяўся на іх [сілавікоў]. Тады яны перавялі Валодзю ў іншую камеру ў падвале і там пачалі здымаць на відэа, як ён лаецца. Я так зразумела, што гэта і было падставай, каб адправіць яго ў карцэр», - распавяла яна.

З яе слоў, перад тым, як Уладзіміра змясцілі ў карцэр, яму ўвялі «псіхатроп». Пасля чаго ён ці то заснуў, ці то страціў прытомнасць, кажа Алена.

«30-га чысла, калі на паседжанне прыйшла адвакатка, Валодзя сказаў ёй, што пачуваецца дрэнна ад дзеяння гэтых «лекаў». І толькі 1 ліпеня пачаў ужо больш-менш сябе адчуваць нармальна», - распавяла жанчына.

Нягледзячы на ўтрыманне ў карцэры, яго прадаўжаюць прыводзіць на судовыя паседжанні.

Такім чынам, апошні раз Алена ўбачыла мужа ў судзе ў панядзелак, 4 ліпеня.

«Менавіта тады на судзе ён распавёў пра свае катаванні і паказаў сінякі, якія засталіся на руках ад кайданкоў. Суддзя пакорліва ўсё выслухаў і сказаў, што гэта не мае ніякага дачынення да суда. Прэтэнзіі, хадайніцтвы, заявы абвінавачаных - усё гэта не па сутнасці справы, - растлумачыла Алена. - Потым Аўтуховіч агучыў сваё хадайніцтва і заявіў адвод пракурорам. Суддзя таксама выслухаў і сказаў, што ягоныя прэтэнзіі не маюць падстаў. То бок, ні абвінавачаныя, ні адвакаты там не маюць ніякага слова. Усё, што яны гавораць, адхіляецца».

Уладзімір Гундар - ветэран-афганец, інвалід 2-й групы. 30 снежня 2020 года ў доме Гундара адбываўся ператрус паводле справы аб акце тэрарызму (справа Аўтуховіча). Паводле матэрыялаў следства, падчас ператрусу Гундар пагражаў следчым і разбіў свой мабільны тэлефон. У траўні ён атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт.366 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы). Гундар застаецца абвінавачаным у справе Аўтуховіча. Ва Уладзіміра ампутаваная нага, але ў СІЗА яму не дазволілі карыстацца пратэзам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках