26 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе нацгвардзеец пад абстрэламі выратаваў больш за 500 байцоў

1
На Данбасе нацгвардзеец пад абстрэламі выратаваў больш за 500 байцоў

Кіроўца выконваў баявыя задачы непасрэдна на лініі фронту.

Сяргей вывез у бяспечную зону сотні параненых пабрацімаў з Нацгвардыі ды іншых падраздзяленняў. Выконваў баявыя задачы на лініі судакранання на Данеччыне.

Ваенны кіроўца Нацыянальнай гвардыі Украіны пад абстрэламі выратаваў больш за 500 байцоў. Ён выконваў баявыя задачы непасрэдна на лініі судакранання ў Данецкай вобласці з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі.

Як расказалі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны, Сяргей родам з Крапіўніцкага. Мужчына вывез у бяспечную зону сотні параненых пабрацімаў з Нацыянальнай гвардыі і іншых воінскіх падраздзяленняў.

"Вось глядзі, у мірным жыцці прафесія кіроўцы ў нас зважаецца за звычайную, ардынарную. А на вайне няма другаснай працы. Кожны – кухар, медык, кіроўца – адзінка стратэгічная. Падчас ваенных дзеянняў важнасць кожнага павялічваецца ў сто разоў. Там кожны герой. Але ніхто, верыш, ніхто сябе такім не назаве. Проста самааддана робяць сваю справу", – расказаў ён.

Сяргей уступіў у рады Нацгвардыі яшчэ ў 1999 годзе. У яго за спінай тысячы кіламетраў дарог падчас выканання службова-баявых задачаў. У 2014, 2015, 2017 і 2018-м гадах нёс службу ў раёне правядзення АТА/ААС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках