26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія лётчыкі «пакрышылі» акупантаў у Херсонскай вобласці

2
Украінскія лётчыкі «пакрышылі» акупантаў у Херсонскай вобласці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Удар быў нанесены ў раёне вёскі Благадатнае.

Украінскія паветраныя сілы ўдарылі са штурмавікоў і гелікоптараў па апорных пунктах акупантаў у Херсонскай вобласці.

Удар быў нанесены ў раёне вёскі Благадатнае. Цяпер вайскоўцы выведваюць, якія страты панеслі захопнікі. Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўдзень".

Таксама на Херсоншчыне акупанты здзяйснялі адзіночныя і парныя ўдары з гелікоптараў Ка-52. Яны атакавалі з паветра пераправу праз Інгулец на поўначы Херсоншчыны і двойчы раён вызваленай Іванаўкі. З прычыны гэтага ўкраінскія войскі стратаў не маюць.

Акрамя гэтага, у Херсонскай вобласці адбыўся паветраны бой паміж двума ўкраінскім штурмавікамі і трыма знішчальнікамі расейскіх акупантаў.

На Поўдні ракетна-артылерыйскія ды іншыя падраздзяленні УСУ нанеслі моцныя страты ворагу, ведучы па ім агонь. Так, акупанты страцілі:

18 чалавек з асабовага складу,

2 самаходныя артылерыйска-мінамётныя ўстаноўкі "Нона-С",

1 зенітную ўстаноўку 23-га калібру,

1 гаўбіцу "Мста-Б",

5 адзінак браняванай і аўтамабільнай тэхнікі,

2 склады боепрыпасаў.

У карабельнай групоўцы варожага флоту зменшаная колькасць ракетных носьбітаў – 3 надводныя, 2 падводныя і 1 ВДК. Агульны рыштунак 32 крылатыя ракеты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках