28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая страляніна Лукашэнкі сабе па нагах

8
Чарговая страляніна Лукашэнкі сабе па нагах

Санкцыі супраць 190 кампаній з замежным капіталам канчаткова даб'юць эканоміку.

Урад Беларусі забараніў 190 кампаніям з замежным капіталам свабодна прадаваць дзелі або акцыі. Гэта бізнэс, які, на думку ўладаў, належыць асобам з «непрыязных» дзяржаў. Пад санкцыі трапілі «Еўраопт», EPAM Systems, «Лідскае піва» і іншыя прадпрыемствы.

Кампаніям, якія трапілі ў агучаны спіс, забаранілі аперацыі адчужэння акцый або дзелі, якія, паводле загаду Мінфіна, блакуюцца на рахунках уладальнікаў. Цяпер акцыі гэтых кампаній нельга перадаць іншым акцыянерам.

З наяўнасцю новай пастановы Савета міністраў такія дзеянні на тэрыторыі Беларусі зараз правамерныя, але агулам сітуацыя зусім ненармальная, каментуе акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова.

«Гэта, фактычна, парушэнне базавага права на ўласнасць, якое складаецца не толькі з права валодаць, але і з права прадаваць тое, чым ты валодаеш, - заўважае экспэртка. - Калі б у нашай краіне быў нармальны фондавы рынак, то акцыі такіх кампаній адразу б страцілі ў кошце».

Але і без гэтага само прыняцце такой пастановы шкодзіць кампаніям.

«Немаленькая частка кампаній са спісу - гэта беларускія ж грошы і інвестары (напрыклад, EPAM Systems, той жа «Еўраопт» або «Алютэх»), якія проста заходзяць праз карпарацыі, створаныя ў іншых краінах, таму што там лепшае карпаратыўнае права ў параўнанні з Беларуссю (не кажучы пра абарону права на ўласнасць, якое, як паказваецца чарговым разам, у нас нічога не каштуе). Атрымліваецца, што санкцыі накладаюцца на сваіх? Не зразумела, у чым тут здабытак для беларускай дзяржавы, гэта чарговая страляніна сабе ў нагу, каб "не мерыліся".

Прынятая пастанова з'яўляецца рэакцыяй на намер некаторых замежных кампаній пакінуць Беларусь пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Фінскі інвестар «Лідскага піва» адразу пасля пачатку вайны выказаў намер выйсці з інвестыцый і знайсці пакупніка на свой пакет акцый у Беларусі. Пастанова робіць гэты крок немагчымым, але ў рэальнасці, у сённяшняй сітуацыі яны наўрад ці знайшлі б пакупніка і так. Можа, толькі расейскаму інвестару прапанавалі б», - заўважае Кацярына Барнукова.

Найбольш сур'ёзным наступствам прынятай пастановы стане яшчэ большы падрыў іміджу краіны ў плане прывабнасці для інвестыцый.

«Прачытаўшы такую навіну, да нас не захочуць прыходзіць новыя замежныя інвестары. Але спіс паказвае, наколькі ў нас іх і так мала - 190 кампаній на ўсю краіну, мякка кажучы, несур'ёзна», - заўважае суразмоўніца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках