Украінскі экспэрт: Беларусь жывая, пакуль ёсць людзі, гатовыя за яе біцца
3- 5.07.2022, 12:18
- 7,930
Лукашэнка - гэта Квіслінг.
Украінскі экспэрт, дарадца кіраўніка Днепрапятроўскай АВА Юрый Багданаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» заклікаў украінцаў не спісваць з рахункаў беларусаў:
- З канца 2020 года ў краіне фактычна дзейнічае рэжым акупацыі. Акупацыя, да якой планамерна рыхтавалася ідэалагічна на працягу двух дзясяткаў гадоў.
А Лукашэнка - гэта Квіслінг. Яго ўрад і лаяльныя сілавікі - у чыстым выглядзе адміністрацыя калабарантаў.
Беларуская апазіцыя - у выгнанні ці ў турме.
Воля да супраціву задушаная самымі крывавымі сродкамі. У Беларусі больш за 1000 палітвязняў і неўстаноўленая колькасць ахвяр спробы адолець рэжым Лукашэнкі.
Дык Беларусь мёртвая? Беларуская нацыя мёртвая?
Так, беларусам не пашанцавала ў 2020. Іх спробу пазбавіцца ад дыктатуры ўтапілі ў крыві. І я не забываў бы гэта. Не забываўся на тое, што сотні (калі не тысячы) людзей загінулі або пацярпелі ў гэтай няўдалай спробе.
Так, Беларусь акупаваная марыянеткавым рэжымам, які трымае ўладу фактычна за кошт расейскай зброі і расейскай агентуры. Так, напрыклад, у беларускай памежнай службе пакуль фактычна няма беларусаў.
Але не трэба хаваць Беларусь. Іх памылкі былі яшчэ больш яшчэ трагічнымі за нашыя. Яны паспрабавалі ўпершыню кінуць сур'ёзны выклік дыктатуры. З затрымкай на 20 гадоў. Але ці нам наракаць на страчаны час?
Беларусь жывая. Яна зараз ваюе ў палку Кастуся Каліноўскага. Ваюе за Украіну і Беларусь.
Беларусь жывая. Яна дапамагае Украіне перамагчы агульнага ворага сотнямі валанцёраў, журналістаў і тысячамі людзей, якія працягваюць барацьбу з рэжымам.
Беларусь жывая, пакуль ёсць людзі, гатовыя за яе біцца. Няхай яна і толькі ў самым пачатку свайго шляху. І дагэтуль у закладніках у Імперыі.