20 красавiка 2024, Субота, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіберпартызаны злілі асабістыя звесткі «вагнераўцаў», якіх затрымлівалі ў Беларусі ў 2020-м

6
Кіберпартызаны злілі асабістыя звесткі «вагнераўцаў», якіх затрымлівалі ў Беларусі ў 2020-м

Іх затрыманне сарвала сакрэтную аперацыю, якую рыхтавалі спецслужбы Украіны.

Беларускія кіберпартызаны рассакрэцілі асабістыя звсткі 33 баевікоў расейскай ПВК Вагнера, якіх затрымалі ў санаторыі «Беларусачка» пад Менскам у канцы ліпеня 2020 года. Інфармацыя публікуецца на «Чорнай карце Беларусі», паведамляе belsat.eu.

Кіберпартызаны ўдакладняюць, што здабылі асабовыя звесткі ваенных злачынцаў, у тым ліку фатаграфіі і звесткі аб праходжанні мяжы з Беларуссю, дзякуючы ўзлому сістэм «АІС Пасажырапаток» і «АІС Пашпарт».

Са злітай інфармацыі, 33 баевікі так званай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера - грамадзяне Расейскай Федэрацыі ва ўзросце ад 27 да 47 гадоў. Яны былі затрыманыя ў Беларусі 29 ліпеня 2020 году.

Аляксандр Лукашэнка ў дзень затрымання абвінаваціў Расею ў «брудных намерах» напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Расея зняпраўдзіла інфармацыю аб «намерах» і заявіла, што «байцы» знаходзіліся ў Менску транзітам, бо спазніліся на самалёт у Стамбул. 31 ліпеня Генпракурор Украіны папрасіў Беларусь аб выдачы затрыманых «вагнераўцаў», якія падазраюцца ва Украіне ў злачынствах на тэрыторыі Данбаса.

14 жніўня 2020 года баевікі вярнуліся ў Расею. Затрыманнем «вагнераўцаў» у Беларусі была сарваная сакрэтная аперацыя, якую рыхтавалі спецслужбы Украіны. Гэтай аперацыі было прысвечанае гучнае расследаванне выдання Bellingcat, якія скарысталіся ў тым ліку звесткамі кіберпартызан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках