19 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі матыль напаў на ўраджай у Беларусі

5
Амерыканскі матыль напаў на ўраджай у Беларусі

Ён можа знішчыць ураджай яблыкаў і груш.

Як паведамляе сайт kurjer.info, што навукоўцы выехалі ў экспедыцыю на поўдзень Беларусі, каб разабрацца з белым амерыканскім матылём, які можа знішчыць ураджай яблыкаў і груш.

Матылі аб'ядаюць дрэвы

Вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра ў біярэсурсах НАН Беларусі Анатоль Кулак пракаментаваў:

«Сітуацыя (з белым амерыканскім матылём) у паўднёвых абласцях краіны - гэта рэальная катастрофа. Не магу назваць гэта экалагічнай катастрофай, бо яна не перайшла яшчэ настолькі моцна ў дзікую прыроду, але што да населеных пунктаў — гэта вялізнае бедства».

Са слоў энтамолага, каб прадухіліць гібель ураджаю пладовых раслін - яблыкаў, груш, сліў, вішні - патрэбны маштабныя комплексныя меры. Гэты матыльможа есці больш за 600 відаў раслін. За апошнія некалькі год ён распаўсюдзіўся ў многіх паўднёвых раёнах рэспублікі.

«Пагражае ўраджаю яблыкаў, груш… яны пажыраюць каласальную колькасць раслін. Мне дасылаюць фота аб'едзеных дрэў. Калі на фруктовым дрэве аб'едзена 50 адсоткаў лісця, то паловы ўраджаю не будзе. Калі дрэва аб'едзена на 70-80 адсоткаў, то ўраджаю не будзе наогул», - падкрэсліў Анатоль Кулак.

Не трэба блытаць матылёў

Навуковец расказаў, што для Беларусі гэта інвазіўны цеплалюбівы від кузуркі.

«Падчас Другой сусветнай вайны яна патрапіла ў Японію і толькі зараз, калі ідзе пацяпленне клімату, дабралася да Беларусі. Гэты чужародны від не мае ў Беларусі натуральных ворагаў, таму размнажаецца бесперашкодна», - растлумачыў суразмоўца выдання Sputnik.

Каментуючы паведамленні тым, што амерыканскі белы матыль дабраўся ўжо і да Менскай вобласці, энтамолаг сказаў, што гэта малаімаверна.

"Усе звесткі, што я бачыў пра Мкнскую вобласці, цэнтральнай і паўночнай часткі Беларусі, гэта былі іншыя тыпы матылькоў, якія вонкава падобныя да белага амерыканскага матыля", — супакоіў Анатоль Кулак.

Паводле ягоных слоў, гэта можа быць гарнастаевая моль, глог і пухнаты коканапрад. Яны таксама знішчаюць расліны, але не ў такіх каласальных маштабах, як амерыканскі белы матыль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках