2 траўня 2024, Чацвер, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два расейскія «Ураганы» і дзве ТЗМ зрабілі жэст добрай волі і растварыліся на малекулы

1
Два расейскія «Ураганы» і дзве ТЗМ зрабілі жэст добрай волі і растварыліся на малекулы

Украінскія вайскоўцы паказалі захапляльныя кадры знішчэння акупантаў.

Ваяры Узброеных сілаў Украіны прадаўжаюць "адміноўваць" варожую расейскую тэхніку і акупантаў па ўсіх напрамках. Вайскоўцы паказалі, як рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Ураганы" арміі РФ здзейснілі "жэст добрай волі" з украінскай зямлі, піша "Обозреватель".

Спецаперацыю ў знішчэнні варожай тэхнікі выканала 28-я асобная механізаваная брыгада імя Рыцараў Зімовага Паходу. Кадры апублікаваныя на Facebook-старонцы брыгады ў панядзелак, 4 ліпеня.

Яна адбылася пры ўзаемадзеянні пілотаў коптараў выведвальнага батальёна і артылерыі 28 АМБр. Дакладнымі ўдарамі былі знішчаныя два "Ураганы" і дзве ТЗМ (расейская цяжкая транспартна-зараджальная машына са складу цяжкай агнямётнай сістэмы ТГС-1А "Санцапёк").

"28 асобная механізаваная брыгада імя Рыцараў Зімовага Паходу не перастае знішчаць ворага. Два Ураганы і дзве ТЗМ зрабілі жэст добрай волі і растварыліся на малекулы!" – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках