25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта быў шок»: Стала вядома, калі Пуцін пастанавіў пачаць вайну супраць Украіны

10
«Гэта быў шок»: Стала вядома, калі Пуцін пастанавіў пачаць вайну супраць Украіны
ФОТА: EPA

Аўстрыйскі ваенны эксперт зрабіў заяву.

Лідар краіны-агрэсаркі Уладзімір Пуцін пастанавіў сцерці Украіну і яе народ з твару зямлі пасля пачатку рэвалюцыі годнасці, бо менавіта дзякуючы Еўрамайдану краіна здолела пазбавіцца ад уплыву РФ.

Расейскі дыктатар заўсёды ўважаў Украіну за краіну выключна сваіх уласных інтарэсаў, ён дзесяцігоддзямі рыхтаваўся да таго, каб пашырыць РФ, расказаў аўстрыйскі вайсковец эксперт Том Купер у эфіры на YouТube.

"…У яго заўсёды была ідэя заваяваць Украіну. І для яго гэта быў як удар у твар, калі ў 2014-м Украіна паднялася дзякуючы Майдану і пазбавілася ад уплыву Расеі. Для яго гэта быў шок – як так – украінцы адвярнуліся ад мяне? Мы павінны забіць і знішчыць іх, сцерці Украіну з твару зямлі!" – заявіў суразмоўца.

Нагадаем, раней ваенны эксперт Алег Жданаў заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін жыве ў чаканні вялікай перамогі Расеі над Украінай, пасля якой ён спадзяецца праводзіць перамовы і дыктаваць умовы спынення агню.

Пуцін выдатна разумее, што ў Расеі войска, у сутнасці, больш няма, і яму патрэбная будзе перадышка, каб сабраць новае войска.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках