Вайскоўцы РФ здаюць інфармацыю пра свае пазіцыі замежнай выведцы
9- 4.07.2022, 19:57
- 15,178
Перахоп ГУР.
Расейскія вайскоўцы за грошы здаюць інфармацыю пра месцазнаходжанне сваіх войскаў замежным выведнікам.
Як паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ГУР, пра гэта ідзе размова ў новым перахопе размовы акупантаў.
У тэлефоннай размове дзяўчына скардзіцца, што інфармацыю пра пазіцыі некаторых падраздзяленняў прадаюць замежнай выведцы.
"31 брыгаду здалі. Не ўсю, а нейкую роту. 76 чалавек прывезлі нядаўна. Здаў свой жа. Палкоўнік Мацькоўскі. Я потым размаўляла з ФСБшнікам самарскім, мой знаёмы. Ён кажа, так. Усё гэта дакладна. У яго на рахунку 17 мільёнаў знайшлі. Пакутуе цяпер гэта ЗША смярдзюча. У іх там увогуле – голад, холад", – заявіла яна ў размове з расейскім салдатам.
Пры гэтым сам вайсковец пацвердзіў інфармацыю пра здачу месцазнаходжання. Таксама ён расказаў, што УСУ ўвесь час атакуюць іхнія пазіцыі ўжо цягам 21 дня.