2 траўня 2024, Чацвер, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна беларусам купацца ў фантанах?

6
Ці можна беларусам купацца ў фантанах?
ФОто: belsat.eu

ФОТА: BELSAT.EU Вось што пра гэта гавораць лекары, камунальнікі і міліцыянеры.

Апошнія дні ў Беларусі – спякота. Пераносіць яе цяжка, і, здаецца, фантаны – не самы дрэнны варыянт для таго, каб там астудзіцца. Але ці бяспечныя ў гарадскіх водных збудаваннях такія "заплывы"? Агенцтва "Менск-Навіны" даведалася ў міліцыі, лекараў і спецыялістаў "Менскзелянбуда", ці можна купацца ў фантанах.

Што гавораць у МУС

У МУС тлумачаць, што адназначнага адказу, ці можна купацца ў фантанах, няма.

– У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях няма артыкула "купанне ў фантанах". Адказнасць за такое дзеянне не прадугледжаная. Разам з тым нецэнзурна лаяцца, абражаць навакольных, распіваць алкаголь або з'яўляцца на людзях у п'яным выглядзе, словам, парушаць грамадскі парадак забаронена. Таму калі водныя працэдуры суправаджаюцца пералічанымі дзеяннямі, да адміністрацыйнай адказнасці могуць змусіць за дробнае хуліганства, – патлумачыла кіраўніца аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Гэты арт. 19.1 КаАП прадугледжвае штраф памерам ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад 64 да 960 рублёў), ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт.

Што кажуць у "Менскзелянбудзе"

У "Менскзелянбудзе" таксама пацвярджаюць, што ў фантаны залазіць не забаронена:

– Але гэта негігіенічна: у фантан не набіраецца новая вада, яна праходзіць праз сістэмы фільтрацыі, у тым ліку падсілкоўваецца з водаправода. Каб вада не зацвітала, выкарыстоўваюць хімічныя растворы, якія могуць раз'ядаць рукі, уздзейнічаць на вочы.

Што кажуць лекары

Санітарныя лекары і эпідэміёлагі гавораць, што вада ў гарадскіх фантанах не прыдатная ні для піцця, ні для купання.

– Тут з лёгкасцю можна падчапіць глістоў, заразіцца кішачнымі і грыбковымі захворваннямі, бо сюды ў тым ліку трапляюць і інфекцыі, якія распаўсюджваюцца птушкамі і жывёламі. Падчас водных забаваў вялікая рызыка траўмавацца аб падсвятленне, струменевыя асадкі, элементы камунікацый. Можна атрымаць электратраўму: у некаторых фантанах ёсць асвятленне, і можна пашкодзіць кабель. Больш за тое, у фантанах не варта мыцца, мыць рукі ці садавіну, рабіць гэта лепш пітной вадой ці ў месцах, спецыяльна прызначаных для гэтага, – кажуць эпідэміёлагі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках