На выспе Змяінай усталяваны флаг Украіны
9- 4.07.2022, 14:10
- 9,200
Аперацыя па вызваленні скончаная.
Аперацыя па вызваленні ўкраінскай выспы Змяінай скончаная. Тэрыторыя вернутая пад юрысдыкцыю Украіны, паведамілі ў аператыўным камандаванні «Поўдзень».
Начальнік прэс-цэнтра Cіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк на брыфінгу адзначыла, што на Змяіным усталявалі ўкраінскі сцяг.
«Сцяг Украіны ўсталяваны на востраве Змяіным. Ваенная аперацыя скончаная і тэрыторыя зноў вернутая пад юрысдыкцыю Украіны», - сказала яна.