2 траўня 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 высланых дыпламатаў РФ пакінулі Балгарыю

15
70 высланых дыпламатаў РФ пакінулі Балгарыю

Гэта стала самай вялікай высылкай расейскіх дыпламатаў з 1971-га года.

Два расейскія ўрадавыя самалёты ўзялі на борт 70 высланых з Балгарыі дыпламатаў і іх сем'і ў нядзелю і вылецелі з Сафіі ў Маскву, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Euractiv.

Са звестак балгарскай прэсы, агульная колькасць пасажыраў, якія пакінулі краіну, складае больш за 180 чалавек.

У мінулы чацвер Балгарыя абвясціла персонамі нон грату 70 расейскіх дыпламатаў, што стала самай вялікай высылкай з таго часу, як Вялікабрытанія выслала 105 савецкіх дыпламатаў падчас халоднай вайны ў 1971 годзе.

Як паведамляецца, не ўсе 70 высланых з'яўляюцца дыпламатамі, некаторыя з іх з'яўляюцца тэхнічным персаналам, такім як кухары, кіроўцы ці садоўнікі.

Сярод высланых расейскіх дыпламатаў, якія адправіліся ў Маскву, быў і другі нумар расейскага пасольства Філіп Васкрасенскі, які заявіў, што ніводны з расейцаў «высланыя незаконна, нахабна» не працаваў супраць Рэспублікі Балгарыя.

«Ніхто не можа сапсаваць расейска-балгарскія стасункі, ніхто», - сказаў Васкрасенскі, выступаючы ў аэрапорце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках