25 красавiка 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гардон»: Беларускія спецназаўцы запатрабавалі ад Лукашэнкі не ўступаць у вайну з Украінай

174
«Гардон»: Беларускія спецназаўцы запатрабавалі ад Лукашэнкі не ўступаць у вайну з Украінай

Ліст падпісалі афіцэры 5-й асаблівай брыгады, уключаючы маёраў, падпалкоўнікаў і палкоўніка.

Вайскоўцы 5-й асаблівай брыгады спецыяльнага прызначэння Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь напісалі зварот да Лукашэнкі, які знаходзіцца пры ўладзе ў Беларусі. Фота ліста ўкраінскае выданне "Гардон" атрымала з уласных крыніцаў.

У лісце беларускія вайскоўцы падкрэсліваюць, што ўвесь асабовы склад брыгады гатовы абараняць межы сваёй краіны "да апошняй кроплі крыві, не зважаючы на нягоды ваеннай службы".

Аднак цяпер, паводле словаў афіцэраў брыгады, яны назіраюць "найгрубейшае парушэнне" ўладамі Расеі беларускай Канстытуцыі, згодна з якой "Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку".

Аўтары ліста падкрэсліваюць, што акупацыя РФ тэрыторый сяброўскай Беларусі Украіны і спроба прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ўблытаць Беларусь у вайну "з'яўляюцца нічым іншым, як знішчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь". Вайскоўцы звяртаюць увагу, што падтрымка Пуціна ў агрэсіі супраць Украіны "вынікуе вялізныя чалавечыя страты сярод вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва", а ўступленне ў вайну супраць Украіны "і краінаў Еўропы і Амерыкі, якія падтрымліваюць яе суверэнітэт", надоўга зробіць Беларусь дзяржавай-ізгоем.

"Уступленне ў вайну на баку Расеі для Рэспублікі Беларусь будзе сапраўдным самагубствам. Палітычная ізаляцыя і міжнародныя эканамічныя санкцыі, якія неўнікнёна вынікуе агрэсія ў дачыненні да Украіны, стануць згубнымі для нашай краіны, якая не мае, у адрозненне ад РФ, запасу трываласці ў выглядзе запасу прыродных рэсурсаў", – гаворыцца ў лісце.

Вайскоўцы двойчы падкрэсліваюць, што гатовыя аддаць жыццё, абараняючы сваю Радзіму ад агрэсіі, але ўступаючы ў захопніцкую вайну супраць сяброўскай дзяржавы, страцяць права называцца афіцэрамі, "ператварыўшыся ў акупантаў і ваенных злачынцаў".

"Зыходзячы з вышэйпададзенага, асабовы склад 5-й асаблівай брыгады спецыяльнага прызначэння Узброеных сілаў звяртаецца да вас з заклікам не ахвяраваць народам Беларусі, будучыняй нашых дзяцей, суверэнітэтам узначаленай вамі дзяржавы, каб дагадзіць імперскім амбіцыям прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, чужым для ўсіх без выключэння грамадзянаў Беларусі", – напісалі вайскоўцы.

Ліст падпісалі афіцэры брыгады, у тым ліку маёры, падпалкоўнікі і палкоўнік. Камандзіра брыгады ў ліку падпісантаў няма.

Напісаць каментар 174

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках