20 жнiўня 2022, Субота, 5:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«На заводзе толькі ў адным цэху раздалі 30 позваў»

69
«На заводзе толькі ў адным цэху раздалі 30 позваў»

Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца ўступіць у вайну?

У Гомельскай вобласці праходзяць "мабілізацыйныя вучэнні". Абяцалі скончыць 1 ліпеня. Але ў канцы чэрвеня жыхарам раёна сталі прыходзіць позвы нават на 5 ліпеня.

Чытачы «Радыё Свабода» паведамляюць, што ў Гомелі, Светлагорску, Мазыры, Брагіне і ў сёлах тутэйшых жыхароў “засыпалі” позвамі ў вайсковы камісарыят.

«Толькі ў адным цэху завода было раздадзена 30 позваў. І не толькі на канец чэрвеня, а сяго-таго выклікалі на 5 ліпеня. Як гэта, калі вучэнні афіцыйна маюць скончыцца 1 ліпеня? Прычым прыходзяць проста на змены ў цэх», - расказаў жыхар Гомеля.

Такія паведамленні паступаюць ад чытачоў з розных раёнаў Гомельскай вобласці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».