21 чэрвеня 2025, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк: Не адступаем, не спыняемся

1
Паліна Шарэнда-Панасюк: Не адступаем, не спыняемся
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Беларусы не дазволяць накінуць ярмо на свае шыі.

Палітзняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк звярнулася да беларусаў з вельмі шчырым лістом. Яна падзякавала ўсім за падтрымку:

- Дазвольце павіншаваць вас з велікоднымі святамі і падзякаваць за падтрымку на мой адрас! Вашы дзеянні, як і салідарнасць іншых беларусаў са мною цягам красавіка, цалкам зняпраўджваюць той штамп, маўляў, усе «забыліся» «і нікому мы не цікавыя». Як быццам можна махнуць рукой на справядлівасць і забыцца пра свабоду. Гэта доля рабоў, а беларусы, дзякуй Богу, з гэтага стану выйшлі, і я веру, ужо не дазволяць ніколі накінуць ярмо на свае шыі. Не адступаем, не спыняемся! Мы разам»!

У Гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну Шарэнду-Панасюк незаконна асудзілі паводле ч.2 арт.411 ГК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках