29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» насоўваецца хваля «італьянскіх» забастовак

2
На «Гродна Азот» насоўваецца хваля «італьянскіх» забастовак
ФОТА: ТАСС

Ды і працаваць на прадпрыемстве хутка не будзе каму.

Апошнія месяцы ААТ «Гродна Азот» працуе напаўсілы выключна на ўнутраны рынак. Але замест таго, каб шукаць спосабы для далейшай працы, кіраўніцтва прадпрыемства працягвае трэціраваць працоўны калектыў завода.

У канцы красавіка і пачатку траўня лукашысты пачалі знішчаць незалежныя прафзвязы, у тым ліку і на гарадзенскім прадпрыемстве. Былі затрыманы дзясяткі чалавек. У выніку 11 траўня першасную арганізацыю Незалежнага прафзвязу на «Гродна Азоце» закрылі на пастанову Гарадзенскага абласнога суда.

Але нядоўга гендырэктар прадпрыемства Ляшэнка цешыўся ліквідацыі свайго галоўнага апанента. У суботу, 14 траўня, у заводаўпраўленні прадпрыемства прайшлі ператрусы і затрыманне за атрыманне хабару начальніка сектара дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Чакалася, што расследаванне працягнецца і выйдуць на ўсе карупцыйныя схемы, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве, бо Грычык відавочна не ключавая фігура гэтай справы. Але гэтага не адбылося. Хутчэй за ўсё, Ляшэнка, ратуючы сваю шкуру, прадаў «пешку».

Спрабуючы знішчыць незалежныя арганізацыі працоўных на прадпрыемствах, лукашысты спрабуюць пакінуць працоўных без права на абарону. Як вядома, пяршоўкі Незалежнага прафзвязу зазнаюць рэпрэсіі практычна на кожным заводзе ў Беларусі. Менавіта таму неабходна дабівацца і патрабаваць санкцый ад Міжнароднай арганізацыі працы ў мэтах пазбягання поўнага ўсеўладдзя і самадурства працадаўцаў.

Незалежныя арганізацыі на прадпрыемстве неабходныя як кантралюючы орган, з працоўнымі ва ўпраўленні, якія павінны, у першую чаргу, абараняць сваё асноватворнае права на забастоўку. Нягледзячы на тое, што страйк з'яўляецца крайняй мерай, нават пагроза яго правядзення можа развязаць працоўныя спрэчкі метадам перамоў бакоў. Гэта балансуе і падзяляе ўладу работнікаў з кіраўніцтвам. Асабліва, калі справа тычыцца заробку і аховы працы. На «Гродна Азот» ужо два гады парушаюцца правы працоўных, і з кожным днём сітуацыя толькі пагаршаецца.

Акрамя таго, што супрацоўнікі прадпрыемства атрымліваюць мізэрныя заробкі, паступова іх пазбаўляюць і прывілей, якія заставаліся нават у цяжкія часы доўгія гады. Напярэдадні галоўнага свята Дня хіміка, якое праводзіцца ў апошнія выхадныя траўня, рабочым традыцыйна ў аванс уключалі прэмію, у якасці падарунка, але ніхто ў авансе яе не знайшоў. Мала таго, нават пагалосак не было, калі і ў якіх памерах яна будзе. Затое 19 траўня з боку кіраўніцтва выйшла афіцыйная прапанова: для поўнага кантролю над працоўнымі закупіць відэарэгістратары. Больш за тое, пасля закупкі змяніць службовыя інструкцыі ў адпаведнасці са зменамі.

Аднойчы бязглузды менеджмент прывядзе прадпрыемства да поўнага краху. У Беларусі вялікая колькасць прыкладаў паспяховых заводаў, якія знішчылі не санкцыі, а бяздарныя кіраўнікі. Кіраўніцтва не турбуе не далейшыя перспектывы, не будучы збыт прадукцыі, ні тым больш заробак працоўных прадпрыемства.

Такое стаўленне, безумоўна, павінна выклікаць абурэнне працоўных. Як мінімум, нарастанне «італьянскіх» забастовак. Завод страчвае найлепшых спецыялістаў, масавыя звальненні працягваюцца, працаваць хутка не будзе каму.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках