27 красавiка 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для рэжыму Лукашэнкі трэба ўвесці самыя жорсткія санацыі

8
Для рэжыму Лукашэнкі трэба ўвесці самыя жорсткія санацыі
Наталля Радзіна

Дыктатар нясе абсалютную і непадзельную адказнасць за вайну ва Украіне.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна заклікала ўзмацніць санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта беларуская журналістка піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:

- У апошні час даводзіцца даваць шмат інтэрв'ю ўкраінскім СМІ. І адказваць на адно і тое ж пытанне аб адказнасці беларусаў за вайну ва Украіне.

Адказнасць за вайну - абсалютную і непадзельную - нясе рэжым Лукашэнкі. Таму яго неабходна ізаляваць і ўвесці супраць яго самыя жорсткія санкцыі.

Усе размовы аб частковым зняцці санкцый на калійныя ўгнаенні ў абмен на экспарт украінскай пшаніцы - шкодныя і вельмі небяспечныя. Гэта разбурыць саму сістэму санкцый і, паверце мне, услед за Лукашэнкам знойдзецца яшчэ нейкая «гуманная» (у пазбяганне «сусветнага голаду» або «знішчэння сусветнай экасістэмы») нагода зняць санкцыі з самога Пуціна. Таму ціск, ціск і яшчэ раз ціск.

Што да грамадзян Беларусі, якія ў абсалютнай большасці выступаюць супраць вайны Расеі ва Украіне. Чаму не гучаць патрабаванні да жыхароў акупаваных Крыма і Данбаса выйсці на вуліцы, каб голымі рукамі супрацьстаяць узброеным бандам галаварэзаў? Чаму ж такія патрабаванні гучаць на адрас беларусаў, хаця сітуацыя ў нашай краіне сёння фактычна аналагічная?

Пакуль жа кожны дапамагае Украіне як можа. І беларусы робяць нямала. Не ўсё афішуецца, не ўсё становіцца публічным. Але паверце мне: беларусы сёння разам з Украінай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках