У Маскве загарэўся храм Пятра і Паўла ў Лефортаве
12- 25.05.2022, 9:05
- 12,580
Плошча загарання дасягнула 150 квадратных метраў.
У аўторак увечары, 24 траўня, у Маскве загарэўся храм Пятра і Паўла ў Лефортава, пабудаваны ў 17 стагоддзі.
Пра гэта паведамляе apostrophe.ua са спасылкай на расейскія СМІ.
Агульная плошча пажару дасягае 150 квадратных метраў. Пішуць, што загарэлася хрысцільня на тэрыторыі храма Пятра і Паўла.
З пажарам змагаюцца ратавальнікі, назіраецца адкрытае гарэнне.
Пра прычыны пажару і пацярпелых пакуль няма інфармацыі.
Прыходскі храм Пятра і Паўла размешчаны ў Лефортаўскім раёне Масквы. Яго асвяцілі ў 1613 годзе.