Канада перадасць Украіне 20 тысячаў снарадаў для гаўбіцаў
3- 24.05.2022, 21:19
- 3,618

Цяпер вядуцца працы ў паскоранай дастаўцы неабходных Украіне боепрыпасаў.
Улады Канады перададуць Украіне больш за 20 тысячаў артылерыйскіх снарадаў калібру 155 мм, а таксама ўзрывальнікі і зарадныя прылады. Пра гэта паведамляе канадскае Мінабароны ў аўторак, 24 траўня.
"Гэтыя боепрыпасы забяспечаць агонь артылерыі, у тым ліку з гаўбіцаў M777, якія Канада і нашы хаўруснікі перадалі ўкраінскім сілам", – гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым удакладняецца, што гэтыя боепрыпасы агульным коштам 98 млн канадскіх даляраў былі раней атрыманыя з ЗША. Цяпер вядуцца працы ў паскоранай дастаўцы такой неабходнай дапамогі ва Украіну як мага хутчэй.
Як паведамлялася, з лютага гэтага года Канада вылучыла абаронную дапамогу Украіне ў выглядзе артылерыі, камераў для беспілотнікаў, спадарожнікавых здымкаў высокай разрознасці, іншай ваеннай падтрымкі.