27 красавiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы абмеркавалі далейшыя пастаўкі зброі Украіне

5
Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы абмеркавалі далейшыя пастаўкі зброі Украіне

Варшава і Берлін знаходзяцца ў сталым кантакце.

Нямеччына і Польшча маюць намер ухіліць нявызначанасць у пытанні абмену цяжкім узбраеннем на карысць Украіны. Урады абедзвюх краінаў знаходзяцца ў сталым кантакце, каб прадухіліць недастатковае разуменне, заявілі на супольнай прэс-канферэнцыі ў аўторак, 24 траўня, у Берліне міністарка замежных справаў ФРГ Аналена Бербок і яе калега з Польшчы Збігнеў Рау. Яны падкрэслілі, што могуць паставіць толькі тыя ўзбраенні, якія ёсць у наяўнасці, паведамляе DW.

Польскі міністр заявіў пра настойлівасць ва ўрэгуляванні праблемы і выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што працэс паставак зброі Украіне быў не такім хуткім, як таго патрабуе сітуацыя ў гэтай краіне. У сваю чаргу Бербок адзначыла, што цяжкія ўзбраенні "не могуць быць пастаўленыя націскам кнопкі або пстрычкай пальцамі". Паводле ейных словаў, яшчэ неабходна правесці рэвізію існай тэхнікі і праверыць, "што ёсць у наяўнасці, што павінна быць адрамантавана або замоўлена".

Берлін гатовы да далейшых паставак зброі і боепрыпасаў Кіеву

Акрамя таго, Аналена Бербок паведаміла пра гатоўнасць Берліна і надалей пастаўляць Украіне ўзбраенні і боепрыпасы. "Мы ўмацоўваем усходні фланг NATO з дапамогай нямецкіх салдатаў і тэхнікі ў рэгіёне Балтыі, а таксама з дапамогай зенітных ракетаў у Славакіі", – адзначыла яна. Паводле словаў нямецкай міністаркі, ёй вядома, што Польшча пільна назірае за дзеяннямі Нямеччыны ў сувязі з расейскім уварваннем ва Украіну і яе падтрымкай Кіева. Варшава падае "добры прыклад", прымаючы цягам некалькіх месяцаў уцекачоў з Украіны, заявіла кіраўніца МЗС ФРГ.

Раней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда раскрытыкаваў улады Нямеччыны, якія, паводле словаў Дуды, не стрымалі абяцання, дадзенага Польшчы – паставіць танкі ўзамен тых, якія Варшава дала Украіне з уласных рэзерваў. "Яны не выканалі гэтае абяцанне і, шчыра кажучы, мы вельмі расчараваныя праз гэта", – указаў ён у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt. Згодна з дамоўленасцю, усходнееўрапейскія краіны пагадзіліся накіраваць Украіне, якая абараняецца ад расейскага ўварвання, танкі савецкай вытворчасці і атрымаць за іх ад Нямеччыны больш сучасную баявую тэхніку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках