20 красавiка 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вугоршчыне ўводзяць надзвычайнае становішча

45
У Вугоршчыне ўводзяць надзвычайнае становішча

Праз вайну ва Украіне.

З паўночы серады, 25 траўня, у Вугоршчыне ўводзяць надзвычайнае становішча.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана.

«Урад рэалізуе сваё права ў адпаведнасці з Асноўным законам абвясціць ваеннае становішча з паўночы сёння. Як і надзвычайнае становішча, уведзенае падчас эпідэміі, гэта дазволіць ураду неадкладна адрэагаваць і абараніць Вугоршчыну і вугорскія сем'і ўсімі магчымымі сродкамі», – заявіў ён.

Паводле словаў Орбана, Вугоршчына павінна заставацца ў баку ад вайны ва Украіне і абараняць сваю фінансавую бяспеку. А гэта, на іхняе меркаванне, патрабуе прасторы для манеўру і неадкладных дзеянняў.

«Гэтая вайна ўяўляе няспынную пагрозу для Вугоршчыны, ставіць пад пагрозу нашую фізічную бяспеку, а таксама ставіць пад пагрозу энэргазабеспячэнне і фінансавую бяспеку эканомікі і сем'яў. Мы бачым, што вайна і санкцыі ў Брусэлі прывялі да вялізных эканамічных узрушэнняў і рэзкага росту коштаў», – растлумачыў ён прычыны такой пастановы.

Орбан паабяцаў трымаць грамадзянаў у курсе пастановаў, якія прымаюцца ўрадам.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках