26 красавiка 2024, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адбілі адно з сёлаў Данецкай вобласці, захапіўшы адразу тры расейскія танкі

4
УСУ адбілі адно з сёлаў Данецкай вобласці, захапіўшы адразу тры расейскія танкі

Адзін з іх - у цалкам спраўным стане.

Украінскія вайскоўцы правялі ў Данецкай вобласці паспяховую контратаку супраць расейскіх войскаў, якія занялі пакінутае імі сяло, і захапілі пры гэтым адразу тры варожыя танкі.

Пра гэта паведамілі ў аўторак, 24 траўня, ва ўправе стратэгічных камунікацый УСУ.

Адступіўшы пасля цяжкага бою з пазіцый, байцы УСУ перагрупаваліся, пасля чаго танкісты разам з марскімі пяхотнікамі пайшлі на зачыстку вёскі, каб выбіць ворага і перадаць кантроль над населеным пунктам асноўным сілам, піша «Новое время».

«На нахабных рашыстах не было нават бронекамізэлек, яны так і бадзяліся туды-сюды. Пасля нашых першых стрэлаў яны, як тараканы, пачалі выскокваць з дамоў і бліндажоў, а БМП ірванула па вуліцы. Анатоль Давідзюк па ёй уляпіў з двухсот метраў - толькі вежа паляцела. Другую БМП таксама разнеслі наўпроставым трапляннем. Танк Т-72 пачаў адыходзіць, мы яго «разулі». А калі танк развярнула, другім бранябойным набоем патрапілі па трансмісіі і экіпаж пакінуў яго», - распавёў камандзір аднаго з украінскіх экіпажаў Станіслаў Гражданінаў.

Вынікам бою стала вяртанне ранейшых пазіцый, знішчэнне мноства акупантаў і захоп трох трафейных танкаў, адзін з якіх апынуўся ў цалкам спраўным стане.

«Пасля агляду трафеяў высветлілася, што ў аўтамаце падзарадкі аднаго з танкаў Т-72Б3 быў амаль поўны боекамплект, у тым ліку кіраваныя набоі. Цяпер мы іх вяртаем былым уладальнікам», - адзначыў камандзір батальёна падпалкоўнік Максім Кітугін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках