Украінская выведка: На Пуціна быў учынены замах
39- 23.05.2022, 16:37
- 87,652
Начальнік украінскага ГУР МА распавёў аб падрабязнасцях.
Начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў сцвярджае, што на Пуціна быў замах пасля пачатку вайны супраць Украіны.
Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».
«На яго быў нават замах па лініі, як кажуць, прадстаўнікоў Каўказа не так даўно. Гэта не публічная інфармацыя. Зусім няўдалы замах, аднак ён рэальна меў месца… Гэта прыблізна 2 месяцы таму было.
Яшчэ раз кажу, ён быў няўдалым. Агалоскі ніякай гэта падзея не мела, але яна мела месца», - распавёў ён.