Украінскія вайскоўцы вызвалілі яшчэ адзін населены пункт пад Харкавам
3- 18.05.2022, 19:30
- 8,118
Баі прадаўжаюцца.
Украінскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт Дземянціеўку Харкаўскай вобласці. Акупанты вядуць наступ у раёне Цярновай.
Пра гэта піша Генеральны штаб УСУ.
"Паводле вынікаў наступу нашых войскаў вызвалены населены пункт Дземянціеўка. Вораг вядзе наступ у раёне населенага пункта Цярнова, баявыя дзеянні прадаўжаюцца", – піша прэс-служба Генеральнага штаба.