Актывістку прафесійнага звязу РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі на 2 гады калоніі
4- 18.05.2022, 19:03
- 3,320
Судзілішча праходзіла ў Берасці ў будынку СІЗА-7.
На судзе, які праходзіць у Берасці ў будынку СІЗА-7, пракурор запытаў для палітзняволенай актывісткі прафзвязу РЭП Зінаіды Міхнюк 2 гады калоніі.
У выніку быў вынесены прысуд: 2 гады калоніі.
Працэс пачаўся толькі сёння, прычым, мяркуючы з усяго, з максімальнай хуткасцю. А патрапіць туды без дазволу кіраўніка ізалятара было нерэальна. Увесь працэс, у тым ліку вынясенне прысуду, у выніку заняў усяго дзень.