Украінцы збілі расейскі беспілотнік ZALA 421-08
4- 18.05.2022, 18:13
- 9,918
Фотафакт.
Падраздзяленнем супрацьпаветранай абароны 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ УСУ знішчаны расейскі БПЛА.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў Facebook.
Беспілотны лётны апарат расейскіх акупантаў ZALA 421-08 быў знішчаны разлікам зенітна-ракетнага комплексу "Страла-10".
Варта адзначыць, што гэты тып БПЛА прызначаны для назірання, цэлеўказання для забеспячэння дакладнага артылерыйскага агню, карэктавання агню і г.д.