«Беларусбанк» увёў забарону на зняцце гатоўкі з картак Visa замежных банкаў
7- 16.05.2022, 12:53
- 4,972
Прычыны такой пастановы не называюцца.
«Беларусбанк» забараніў здымаць гатоўку з карт Visa банкаў-нерэзідэнтаў. Забарона носіць часовы характар.
«Наш банк сёння ўвёў часовую забарону на аперацыі зняцця гатоўкі у банкаматах і пунктах выдачы гатоўкі (аддзяленнях) банка з картак Visa банкаў-нерэзідэнтаў», - паведамілі ў прэс-службе «Беларусбанка».
Прычыны такой пастановы не называюцца. Раней беларускія банкі ўводзілі розныя меры, якія абмяжоўваюць магчымасць зняцця гатоўкі з картак замежных банкаў.