26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы вытворца паперы сыходзіць з Расеі

9
Найбуйнейшы вытворца паперы сыходзіць з Расеі

У краіне стане раскошай нават звычайная офісная папера.

Амерыканская кампанія Sylvamo Corporation, адзін з найбуйнейшых вытворцаў паперы ў свеце, у тым ліку папулярнага брэнда SvetoCopy, сыходзіць з РФ праз уварвання Расеі ва Украіну, піша nv.ua.

«Мы прынялі пастанову пакінуць Расею. Мы будзем рабіць гэта ва ўстаноўленым парадку і вядзём працэс продажу нашага расейскага бізнэсу. Мы працуем над дасягненнем пагаднення і плануем закончыць гэты працэс у самыя кароткія тэрміны», - паведаміла кампанія.

У Расеі кампанія праз непублічнае АТ «Сільвама Карпарэйшн Рус» кіруе Светлагорскім ЦПК на тэрыторыі Ленінградскай вобласці.

Светлагорскі ЦПК мае гадавую магутнасць 720 тысяч т цэлюлозы, паперы і кардону. У 2021 годзе на РФ прыпадала прыкладна 15% агульнага даходу Sylvamo. У пачатку сакавіка Sylvamo заявіла аб прыпыненні аперацый у Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках