26 красавiка 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Шаранговіч закінуў 20-ю шайбу ў сезоне НХЛ

Ягор Шаранговіч закінуў 20-ю шайбу ў сезоне НХЛ
ЯГОР ШАРАНГОВІЧ
ФОТА: GETTY IMAGES

У матчы з «Рэйнджэрс» беларускі нападнік ініцыяваў бойку з гульцом спаборніка.

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Нью-Джэрсі" саступіў дома "Рэйнджэрс".

Беларускі нападнік гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 2 хвіліны 6 секунд, за якія паспеў здзейсніць адзін перахоп, зрабіць адзін кідок, закінуць шайбу і загрузіцца 17 хвілінамі штрафу, паведамляе pressball.by.

У сярэдзіне першага перыяду Шаранговіч ініцыяваў бойку з Брэйдэнам Шнайдэрам, які крыху раней выкарыстаў жорсткі сілавы прыём супраць Еспера Баквіста.

У 64 гульнях чэмпіянату ў Ягора 40 (20+20) бамбардзірскіх балаў.

НХЛ. Рэгулярны чэмпіянат

Нью-Джэрсі - Рэйнджэрс - 1:3 (1:2, 0:0, 0:1)

Шайбы: 1:0 — ШАРАНГОВІЧ (20) (6.56). 1:1 — Р.Стром (16) (Крайдэр, Панарын, 11.07-бол.). 1:2 — Крайдэр (47) (Панарын, Фокс, 17.57-бол.). 1:3 — Д.Браўн (6) (Б.Шнайдэр, Коп, 43.55).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках