4 траўня 2024, Субота, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чэк не знайшлі, калі рабавалі ў Бучы?»: Што прадаюць расейскія вайскоўцы ў Беларусі

39
«Чэк не знайшлі, калі рабавалі ў Бучы?»: Што прадаюць расейскія вайскоўцы ў Беларусі

Некаторыя аб'явы даволі дзіўныя.

У Беларускім горадзе Нароўля расейскія вайскоўцы зладзілі кірмаш для продажу нарабаваных ва Украіне рэчаў, паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Еўрарадыё паглядзела, што прапануюць на барахолках у Нароўлі і навакольных гарадах. Некалькі аб'яваў даволі дзіўныя.

Нейкі Андрэй Баброўнік прадае мабільны тэлефон у Ельску. Акрамя фатаграфій, звестак, колькі выкарыстоўваўся тэлефон і якія ягоныя характарыстыкі, няма.

На старонцы ў хлопца фатаграфіі з геалакацыяй – горад Электрасталь, Маскоўская вобласць. Таксама ёсць фота ў форме расейскага войска.

Яшчэ адна аб'ява пра продаж планшэта ад Яўгена Марозава. iPad прапануюць за 150 рублёў. Фатаграфіі прыкладаюцца дзіўныя. iPad чамусьці фатаграфуецца на фоне бярвення. На малюнку відаць рукаў колеру хакі, а твар не адлюстроўваецца ў iPad гэтак сама, як рука, быццам закрыты чымсьці накшталт балаклавы.

Старонка прадаўца закрытая, але на ягонай аватарцы можна разглядзець вайскоўцаў з танкам.

На адной з барахолак, дзе Яўген размяшчаў аб'яву, у каментарах паспрабавалі спытаць, адкуль iPad. Дыялог выйшаў кароткі:

На апошняе пытанне адказу не было.

У сеціве таксама з'явілася трохгадзіннае відэа здымак з анлайн-камеры ў расейскай кур'ерскай службе CDEK у Мазыры. Там расейскія вайскоўцы адпраўляюць дадому рэчы, выкрадзеныя з украінскіх крамаў: тэлевізары, кандыцыянеры, электрасамакат, алкаголь, акумулятары.

На відэа ў салдат відаць шаўроны 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка Узброеных Сілаў Расеі, які дыслакуецца ў Феадосіі. Падобна, «вызвольнікі» Украіны аказаліся звычайнымі марадзёрамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках