26 красавiка 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК упершыню назваў Расею і Беларусь агрэсарамі ва Украіне

1
МАК упершыню назваў Расею і Беларусь агрэсарамі ва Украіне

Кіраўнік МАК Бах заявіў, што камітэт падтрымлівае санкцыі супраць кожнага алімпійца, які ўхваляе вайну.

На фоне вайны ва Украіне Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) яшчэ больш дыстанцыяваўся ад Расеі і яе хаўрусніцы Беларусі. Упершыню з пачатку расейскага ўзброенага ўварвання ва Украіну амаль два месяцы таму МАК у пятніцу, 22 красавіка, абвясціў Расею і Беларусь агрэсарамі ў канфлікце. Дагэтуль камітэт толькі выказваў шкадаванне наконт парушэння расейскім урадам алімпійскага міру і асуджаў гэты факт, паведамляе DW.

У паведамленні наконт супольнага візіту прэзідэнта МАК Томаса Баха (Thomas Bach), міністра спорту Украіны Вадзіма Гутцайта і ўкраінскага чальца МАК Сяргея Бубкі да ўкраінскіх спартоўцаў, якія трэніруюцца ў Швайцарыі, МАК назваў ваенныя дзеянні следствам «уварвання расейскага войска ва Украіну пры падтрымцы Беларусі».

Сакцыі супраць расейскіх чальцоў МАК

Цяпер ідзе шмат спрэчак наконт пашырэння санкцый супраць расейскіх членаў МАК - былой скакухі з шастом Алены Ісінбаевай і прэзідэнта Федэрацыі тэніса Расеі Шаміля Тарпішчава. У сувязі з гэтым Томас Бах толькі сказаў, што «МАК падтрымлівае захады супраць усякага чальца алімпійскай супольнасці, які ўхваляе вайну».

Міжнародны алімпійскі камітэт ужо цягам многіх дзён знаходзіцца пад агнём крытыкі праз бяздзейнасць у дачыненні да Ісінбаевай і Тарпішчава. Бах і кіраўніцтва МАК абвінавачваюць у падвойных стандартах праз тое, што яны заклікалі да адхілення расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад усіх міжнародных спаборніцтваў ужо неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне, але нічога не робяць супраць чальцоў камітэта.

Спробы МАК апраўдацца, спасылаючыся на Алімпійскую хартыю, не прывялі да жаданага выніку. Сусветная супольнасць з неразуменнем паставілася да пазіцыі МАК аб тым, што яе чальцы выступаюць не як прадстаўнікі сваіх дзяржаў, а як паслы, дэлегаваныя МАК у краіны свайго паходжання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках