26 красавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае беларускі аўтарынак?

9
Што чакае беларускі аўтарынак?

Людзі прадаюць улюбёныя кабрыялеты і "гарлеі".

Volkswagen, Renault, Audi ды яшчэ 22 найбуйнейшыя аўтамабільныя маркі пакінулі рынак РФ, канвееры расейскай Lada і беларускага Geely спыненыя, аўтааматары ў паніцы і задаюць пытанне, на чым мы будзем ездзіць заўтра? Myfin.by спрабуе знайсці адказ разам з аўтаэкспертам Дзмітрыем Навіцкім.

Што адбываецца?

- Аўтамабільны рынак знаходзіцца ў шокавым стане, - апавядае Зміцер Навіцкі. - Я ўвесь час сачу за сітуацыяй, знаходжуся на сувязі з шмат якімі дылерамі ды тымі, хто актыўна працуе з ужыванымі аўтамабілямі, і ўсё ў адзін голас кажуць аб тым, што рынак устыў. Усе куплі ды продажы, якія цяпер адбываюцца, носяць вымушаны характар: учыняюцца толькі ўгоды, якія з нейкіх прычын не могуць перанесці або адкласці. Гэта значыць угоды з адзнакай "пільна".

Таксама актыўна выстаўляюцца на продаж “цацкі” - аўтамабілі ды матацыклы, якія не патрэбныя ў штодзённым жыцці, а набываліся для душы . Але ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі людзям ужо не да баў.

Так што яны прадаюць улюбёныя кабрыялеты і «гарлеі», але пры гэтым моцна саступаюць пры торгу, бо пакупцоў на іхні тавар таксама няшмат.

Між тым, штодзённы трафік (DAU – daily active users) Куфар Аўто ўвесь час расце з пачатку 2022-га года. Украінскія падзеі стрымалі гэты ўздым, але на мінулым тыдні колькасць лідаў на пляцоўцы аб'яў вырасла адразу на 20%.

На пляцоўцы аб'яў адзначаюць, што спіс найбольш папулярных у беларусаў аўтамарак не мяняецца. Найбольш вялікі запыт на Volkswagen, запатрабаваныя іншыя нямецкія маркі BMW і Audi. Традыцыйна ёсць попыт на Peugeot.

На Куфар Аўто пакуль не фіксуюць памяншэння колькасці ўгод. На пачатку сакавіка быў невялікі спад, але затым паказчыкі вярнуліся да звыклых значэнняў. Лідэрам рынка ў колькасці прададзеных аўтамабіліў на пляцоўцы аб'яў з'яўляецца марка Volkswagen. Таксама шмат было прададзена аўтамабіляў Opel, Renault і Audi.

Калі казаць пра прэміюм-сэгмэнт, то за апошнія некалькі месяцаў новых уладальнікаў на пляцоўцы знайшлі чатыры аўтамабілі Porsche, акрамя таго, купілі Aston Martin, Ferrari, Lamborghini і Rolls Royce.

- Другасны рынак трасе ўсё-ткі ў меншай ступені. Аўтамабіляў у краіне шмат, і яны прадаюцца і набываюцца. Але аплаціць і даставіць легкавік з Амэрыкі або Еўропы цяпер практычна немагчыма. Да таго ж Беларусь для ўжываных самаходаў была асобнай пераладавальнай базай на шляху ў Расею, а там цяпер становішча яшчэ горшае.

Тое, што адбываецца на рынку новых аўтамабіляў, зразумець больш складана. Яшчэ не так даўно Renault заяўляў аб сваіх планах працягнуць вытворчасць у Расеі, а літаральна днямі спыніў канвеер. Пайшлі з рынку практычна ўсе заходнія аўтавытворцы. Але стаіць і Geely, які сутыкнуўся з лагістычнымі праблемамі, бо машынакамплекты ў Барысаў пастаўляліся праз балтыйскія порты. Адпаведна, лагічна выказаць здагадку, што неўзабаве аўтамабілі ва ўсіх дылераў скончацца, - упэўнены эксперт.

Што чакае аўтарынак у найбліжэйшай будучыні?

- У доўгатэрміновай перспектыве варта чакаць актывізацыі другаснага рынку, бо аўтамабілі, якія ўжо завезеныя на тэрыторыю Беларусі, нікуды не падзенуцца.

Таксама можна прагназаваць рост цэн, які будзе лімітавацца толькі пакупніцкай здольнасцю насельніцтва. Грошы «пад падушкай» яшчэ ёсць, але ж гэта не надоўга, – мяркуе Зміцер Навіцкі.

- Разам з тым, не варта чакаць канчатковага краху. Рана або позна наладзяцца лагістычныя ланцужкі ды знойдуцца спосабы прывезці на рынак ужываныя аўтамабілі з-за мяжы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках