Медыкі: Большасць людзей атрымліваюць «амікрон» такім чынам
4- 6.02.2022, 10:00
- 23,600
Інфармацыя, якая дапаможа ўнікнуць заражэння.
Цяпер, калі шалее амікрон, лепш унікаць месцаў і акалічнасцяў, якія падвышаюць рызыку заражэння ім. Медыкі расказалі, якім чынам большасць людзей заражаецца гэтым штамам каранавірусу, піша MedikForum.ru.
Блізкія кантакты з людзьмі за межамі сям'і. Лекары-практыкі адзначаюць, што вельмі часта заражэнне амікронам адбываецца падчас знаходжання ў суполцы людзей, якія не з'яўляюцца чальцамі сям'і, – асабліва калі яны не маюць масак і суседства з імі даводзіцца дзяліць у месцах з дрэннай вентыляцыяй.
Бары і клубы. У гэтых месцах заразіцца каранавірусам нескладана. Уключаюцца адразу некалькі чыннікаў – непасрэдная блізкасць з незнаёмцамі, магчымасць аэразольнага заражэння часціцамі вірусу ежы і напояў, плюс ужыванне алкаголю, якое зніжае пільнасць.
Спартзалы. На жаль, спартзалы – гэта зачыненыя памяшканні, дзе можа цыркуляваць шмат аэразоляў – драбнюткіх часцінак вільгаці, якія мы выдыхаем у час практыкаванняў і гутарак. Займацца спортам сёння лепш адасоблена ці на вольным паветры.
Дзіцячыя сады і школы. Новыя варыянты каранавірусу, уключаючы амікрон, таксама паражаюць дзяцей. Беручы да ўвагі, што яны цяпер могуць заразіцца вірусам і стаць ягонымі пераносчыкамі, важна ўсведамляць: наведванне гэтых установаў звязана з цалкам дакладнай рызыкай інфекавацца.
Грамадскі транспарт. Паспрабуйце ўявіць, якім можа быць паветра ў салоне аўтобуса зімой, калі ў ім не адчыняць вокнаў. Або ў салоне маршруткі. Аэрапорты, самалёты, цягнікі – заражаюцца і тут, паколькі ў паветра ўкідаюцца аблокі інфекаваных аэразоляў ад розных людзей, якія здымаюць маскі, размаўляюць, ядуць.
Шпацыры там, дзе шматлюдна. Добры шпацыр на свежым паветры – тое, што трэба, але таксама не варта забывацца пра бяспеку. У даследаванні, чые вынікі апублікаваў часопіс Physics of Fluids, былі прааналізаваныя рэспіраторныя кроплі пры чханні і кашлі. Навукоўцы вызначылі, што чалавечы кашаль можа выкідваць кроплі з хуткасцю ад 10 да 250 метраў за секунду. Так што ўнікайце шматлюднасці, выконвайце сацыяльную дыстанцыю.